Ком у горле і сухасць слізістых
Lierka
Больше всего беспокоит: Ком у горле, сухасць слізістых
Ужо больш за месяц назіраецца сухасць слізістых залозаў, а таксама перыядычна, і ўсё часьцей - ком у горле! Маю падвышаны ціск, а таксама падвышаную вагу, схільнасць да дыябету. Спробы дамагчыся нешта ў нашай паліклініцы ў сувязі з пандэміяй нічога не далі - зрабілі толькі агульны аналіз крыві - цукар 5,9, сказалі, што падвышанае СОІ 25 і зьніжаны гемаглабін, агляд у тэрапеўта, да якога 2 тыдні не магла патрапіць - заняў 2 хв. - памералі ціск (160/100) выпісалі прэпарат ад ціску, сказалі, што разгорнуты аналіз крыві ды біяхімію зараз не робяць :( "Прыходзьце месяцы праз 2, калі ўсё гэта скончыцца". Падазраю праблемы з шчытападобнай залозай, бо нават увачавідкі павялічылася, і ў падмышках ёсьць павелічэнні. Ком у горле ўсё складаней пераносіць - глытаць, спаць, часам дыхаць усё складаней! Што рабіць, куды ісці?
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти на сайт: